Skip to content

Latest commit

 

History

History
74 lines (45 loc) · 6.67 KB

fest_start.md

File metadata and controls

74 lines (45 loc) · 6.67 KB

Рэгламент фестывалю

Рэгламент фестывалю - самы першы і самы галоўны дакумент фэсту. Ствараецца як для таго, каб паведаміць пра фэстываль, яго галоўныя ідэі, структуру і правілы удзельнікам, так і дазваляе камандзе фэсту апеляваць да гэтага дакументу у працэсе працы.

Ён як канстытуцыя для краіны. Лакальныя правілы і звычкі фарміруюцца ужо у працоўных групах, рэгламент жа фіксуе намер і спосаб дасягнення гэтага намеру.

На першым і другім фестывалі, аргкамітэт СПМ надаваў вялікую увагу рэгламенту - у ім былі пазначаны як асноўныя ідэі фестывалю, так і адрас скрыні, на якую прысылалі фільмы, фармат фільмаў і гд

Бягучы рэгламент фэсту можно паглядзець па спасылцы: http://filmfest.by/ru/rules/

// ЗРАБІЦЬ СПАСЫЛКУ як iframe

Давайце больш дэталёва разбяром гэты дакумент

  1. вызначэнне чым з’яўляецца фестываль, дзеля чаго ён створаны - яго мэта і задачы. Пры наяўнасць пазначаецца місія - лаканічна сфармуляваная ідэя. Адзначаецца час правядзенне фестывалю, а таксама яго працоўныя мовы

  2. апісваецца парадак першапачатковага адбору фільмаў на фестываль, прынцыпы фарміравання конкурсных і пазаконкурсных праграм

  3. прыводзіцца парадак вызначэння пераможцы.

  4. апісваюцца патрабаванні да фільмаў. Аргкамітэт вызначаецца, як яму зручна \ ці не прымаць фільмы. Як правіла, патрабаванні да фільмаў адрозніваюцца ад класа фестываля. Больш крутыя фэсты вызнаюць строгія правілы і патрабуюць прафесійных фарматаў, меньш крутыя фэсты (рэгіянальныя, лакальныя, маладыя) назначаюць больш ліберальные умовы

  5. вызначаюцца тэрміны падачы фільмаў

Прэс-рэліз аб прыёме фільмаў

Прэс-рэліз з’яўляецца стартам PR (public relations) кампаніі фэсту. Прэс-рэліз з’яўляецца дакументам, які дазваляе пачацца стасункамі з смі, коратка распавесці пра ідэі і заклікаць фільмаробаў прысылаць фільмы.

У прэс-рэлізе важна не забыцца:

  • даць кароткае апісанне ідэі фестываля
  • сціпла распавесці пра фармат фэсту
  • падкрэсліць галоўную ідэю, чым ён адрозніваецца ад іншых фэстаў
  • пералічыць конкурсныя праграмы
  • адзначыць час фэсту
  • даць спасылкі на сайт, калі ён ёсьць

Вельмі добра, калі для прэс-рэліза ёсьць нейкія малюнкі, фотаздымкі і гд

Прэс-рэліз высылаецца у смі, дзе яго патэнцыйна могуць прачытаць фільммейкеры - звычайна гэта маладзёвыя, крэатыўныя смі.

Тэкст прэс-рэлізу пасля можно выкарыстоўваць пры дальнейшых стасунках са смі.

Прыклад прэс-рэлізу https://docs.google.com/document/d/1BZ1Y9yd6XII2SAeu1Ecy9fmUZQ136ixiOwZbTY6Z7hQ/edit

Прыём фільмаў

Пасля таго, як адбываецца камунікацыя са смі па прыёму фільмаў, пачынаецца этап прыёму фільмаў.

Пажадана ужо на гэтым этапе мець план апрацоўкі заявак і копій фільмаў.

У нас на СПМ была выбудавана наступнай сістэма.

Апрацоўка анкет

Першы фест мы проста прымалі запоўненай анкету у Words. Анкета патрэбна для таго, каб выканаць патрабаванні заканадаўства для атрымання дазволу на паказы фільмаў у Рэспубліцы Беларусь. Для гэтага нам трэба ведаць персанальный звесткі пра аўтараў фільмаў. Аўтарамі з’яўляцюцца:

  • рэжысер фільма
  • прадусар
  • аператар
  • сцэнарыст
  • аўтар музыкі

У наступныя фэсты, мы зачалі збіраць заўкі на фестываль праз сайт. Аўтары фільмаў запаўняюць анкету на сайце, яна трапляе ў цэнтралізаванае сховішча і можам апрацоўваць гэтыя заяўкі аўтаматычна. Таксама на сайце рэалізаваны экспарт у Эксель табліцы, што дазваляе дадаткова проста любому чальцу каманды працаваць з заяўкамі з дапамогай LibreOffice Calc ці Google Docs.

На сайце мы адзначаем ці атрымалі фільм, ці паглядзелі яго.

Сувязь паміж анкетай на сайце ды анлайн табліцамі адбываецца праз id (ідэнтыфікатар, унікальнае імя, якое не можа паўтарыцца) фільма.

Таксама пра запамопоўцы фільмаў, мы далучаем унікальнае імя ў пачатак файла дасланага фільма, каб было лёгка шукаць фільм. Праз унікальнае імя мы таксама называем субтітры і іншыя дадатковыя матэрыялы фільма.